Szukaj

Каталог

Тутэйшыя. Выбраныя творы. Янка Купала

Янка Купала заслужана лічыцца не толькі вялікім паэтам, але і творцам будучыні беларускай нацыі. Беларусацэнтрызм — тое, чым прасякнута ўся творчасць паэта-прарока, які прадбачыў галоўныя падзеі і з’явы ХХ стагоддзя — крывавыя катаклізмы і войны, таталітарызм і выдаткі глабалізацыі. Хто яны, «тутэйшыя» са знакамітай аднайменнай п’есы? Гэта мастацкі маркер беларусаў, якія адчулі сваю адметнасць, але не дайшлі да беларускасці. У кнігу выбраных твораў Народнага песняра Беларусі таксама ўвайшлі паэмы «Курган», «Яна і я», «Сон на кургане», «На куццю», «На Дзяды».